Назад

Да 125-годдзя Кузьмы Чорнага

Мероприятия
18 ноября 2025

Кафедра беларускай філалогіі і замежнай літаратуры запрашае даследчыкаў у галіне літаратуразнаўства на круглы стол “Новая рэалістычная парадыгма ў замежнай і беларускай мастацкай прозе ХХI стагоддзя”, прысвечаны 125-годдзю Кузьмы Чорнага, які адбудзецца 18 лістапада 2025 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама аспіранты, магістранты і студэнты.

Праграма круглага стала прадугледжвае абмеркаванне наступных пытанняў:

  1. Творчая спадчына Кузьмы Чорнага і літаратурны працэс ХХ – ХХІ стст.

  2. Традыцыі класічнага рэалізму і іх трансфармацыя ў творах беларускіх і замежных пісьменнікаў пачатку ХХІ стагоддзя.

  3. Сацыяльныя і нацыянальна-культурныя рэаліі ў сучаснай беларускай і замежнай прозе.

  4. Інтэлектуальная накіраванасць рэалістычнай прозы XXI стагоддзя.

  5. Кампаратыўнае вывучэнне літаратуры.

  6. Універсальнае і культурна-спецыфічнае ў беларускай і замежнай літаратуры.

  7. Нацыянальны культурны код у сучаснай літаратуры.

  8. Літаратурныя і культурныя кантакты ў сінхраніі і дыяхраніі.

  9. Паэтыка і жанрава-стылёвая разнастайнасць рэалістычнай прозы.

Рабочыя мовы мерапрыемства: беларуская, руская, англійская.

Форма ўдзелу: вочная, завочная і анлайн.

Зборнік артыкулаў будзе выдадзены ў электронным выглядзе да пачатку работы круглага стала і размешчаны ў адкрытым доступе ў рэпазіторыі БДУЗМ, у Навуковай электроннай бібліятэцы elibrary.ru (РФ) з наступнай апрацоўкай Расійскім індэксам навуковага цытавання (РІНЦ).

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна да 5 лістапада 2025 г. даслаць заяўку і тэкст артыкула на адрас электроннай пошты: mvoinova@tut.by

Последние анонсы

4 сентября 2026
График заселения студентов в общежития

Опубликован график заселения студентов в общежития на 2026/2027 учебный год.

15 октября 2026
Русский язык для технических специальностей

Институт повышения квалификации и переподготовки открывает набор на новую образовательную программу.

7 сентября 2026
График выдачи учебной литературы

Утвержден график выдачи учебной литературы на 2026/2027 учебный год для студентов дневной формы получения образования.