Механізм народаўладдзя
Напярэдадні другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу прафесарска-выкладчыцкі склад, работнікі ўніверсітэта і студэнты сустрэліся з намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктарам юрыдычных навук, прафесарам, Заслужаным юрыстам Рэспублікі Беларусь Карповіч Наталляй Аляксандраўнай.
На мерапрыемстве быў падрабязна разгледжаны канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу (УНС). У сваім выступленні Наталля Аляксандраўна асвятліла ключавыя аспекты, замацаваныя ў Канстытуцыі: УНС з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. Былi раскрыты парадак фарміравання і тэрмін паўнамоцтваў Сходу, склад яго дэлегатаў, а таксама паўнамоцтвы і структура рабочых органаў, такіх як Старшыня УНС і яго Прэзідыум, якія забяспечваюць эфектыўнае функцыянаванне гэтага найважнейшага інстытута.
У заключэнне сустрэчы адбылася актыўная сесія пытанняў і адказаў, у ходзе якой студэнты, выкладчыкі і работнікі БДУЗМ змаглі глыбей зразумець практычныя аспекты працы Усебеларускага народнага сходу і Канстытуцыйнага Суда.
Такім чынам, Усебеларускі народны сход выконвае ролю ключавога інстытута, які кансалідуе волю беларускага народа і вызначае стратэгічныя арыенціры развіцця краіны на доўгатэрміновую перспектыву. Як вышэйшая пляцоўка для дыялогу паміж грамадствам і ўладай, УНС уносіць каштоўны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту і паступальнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, застаючыся найважнейшым інструментам фарміравання будучыні краіны.
Последние новости
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг МДЛУ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі МДЛУ.
Мой універсітэт

