Назад

Профессиональный мастер-класс по белорусскому красноречию

13 ноября 2019

У пачатку лістапада бягучага года выкладчыкамі кафедры беларускай мовы і літаратуры МДЛУ арганізавана сустрэча студэнтаў універсітэта з акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам айчынных і міжнародных радыё- і кінафестываляў Алегам Вінярскім і культуролагам, журналістам, выдаўцом Кастусём Антановічам.

Падчас сустрэчы студэнты пачулі прафесійнае мастацкае чытанне вершаў Янкі Купалы і Мікалая Гумілёва ў выкананні Алега Вінярскага, даведаліся пра гісторыю станаўлення цыклу радыёспектакляў, а таксама пра некаторыя сакрэты іх стварэння.

Асноўная ж частка мерапрыемства была прысвечана творчасці Максіма Гарэцкага. Алег Вінярскі і Кастусь Антановіч прадставілі дыск, створаны да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, прадэманстраваны ўрыўкі з аўдыёкнігі “Максім Гарэцкі. На імперыялістычнай вайне” ў суправаджэнні кадраў хронікі Першай сусветнай. Алег Вінярскі адзначыў, што аўдыёкніга, як творчая з’ява, дае прастору ўяўленню слухача, а музычнае суправаджэнне ўзмацняе ўражанне. Напрыканцы гэтай цёплай сустрэчы ўсе прысутныя мелі выдатную магчымасць набыць дыск з аўтографам стваральніка.

Фото

Последние новости

17 июня 2026
Инвестиция в будущее университета

В БГУИЯ прошла встреча ректората с молодыми специалистами в рамках проекта «Обсудим вместе».

17 июня 2026
Память во имя будущего

Трудовой коллектив и студенты БГУИЯ присоединились к онлайн-трансляции Единого дня информирования.

17 июня 2026
Новые идеи для столицы

На базе БГУИЯ прошла диалоговая площадка Партизанского района г. Минска по вопросам реализации городского проекта по выявлению и поддержке молодежных инициатив «Минская смена».