Адзін выбар —
тысяча магчымасцяў
2026
Год беларускай жанчыны
Перейти
Навіны
Глядзець усе
На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі па тэме: «Аб папярэдніх выніках рэалізацыі падпраграмы “Моладзевая палітыка” Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на 2021-2025 гады і падыходах да рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі да 2030 года».
Напярэдадні другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу прафесарска-выкладчыцкі склад, работнікі ўніверсітэта і студэнты сустрэліся з намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктарам юрыдычных навук, прафесарам, Заслужаным юрыстам Рэспублікі Беларусь Карповіч Наталляй Аляксандраўнай.
Навучэнцы Цяньцзіньскага універсітэта замежных моў прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльна-педагагічныя і псіхалагічныя праблемы сучаснай сям’і: вопыт і перспектывы іх вырашэння».
Ва ўмовах імклівай лічбафікацыі ўсіх сфер жыцця пытанні кібербяспекі становяцца як ніколі актуальнымі. У гэтым месяцы Адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны абмеркаванню ключавых пагроз і распрацоўцы мер супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп БДУЗМ традыцыйна далучыліся да такой трансляцыі.
Нашы праекты
Глядзець усе
Міжнародны ваенна-гістарычны марафон «Дарогамі памяці»
Міжнародны ваенна – гістарычны марафон «Дарогамі памяці» - гэта падзея, якая штогод аб'ядноўвае напярэдадні Вялікага Дня Перамогі самых ініцыятыўных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Марафон уключае ў сябе аспекты грамадзянска-патрыятычнага, эстэтычнага, інтэлектуальнага, а таксама спартыўна-аздараўленчага напрамкаў і накіраваны на прасоўванне сярод моладзі ідэй захавання традыцый беларускага народа.
Перайсці
Універсітэцкі харавы фестываль патрыятычнай песні «Праспяваем разам!»
Універсітэцкі харавы фестываль патрыятычнай песні «Праспяваем разам» – гэта маштабная падзея, якая дорыць студэнтам магчымасць выказаць сваю любоў да Радзімы праз музыку і разам дакрануцца да мастацтва. Адбыўшыся ўпершыню ў сценах Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта 19 красавіка 2023 года, фестываль закліканы штогод служыць галоўнай ідэі – аб'яднаць усіх: і гледачоў, і выступоўцаў, бо сіла музыкі не мае межаў.
Перайсці

