БДУЗМ сёння

Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ) з'яўляецца лідарам у галіне моўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і трымае вядучыя пазіцыі на постсавецкай прасторы.

Падрыхтоўка па 25 замежных мовах

У цяперашні час БДУЗМ ажыццяўляе падрыхтоўку па 25 замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, карэйскай, японскай, арабскай, турэцкай, персідскай, венгерскай, а таксама рускай і беларускай як замежным мовам) і 18 прафілізацыям («Рыторыка», «Лінгвакультуралогія», «Корпусная лінгвістыка», «Беларуская мова як замежная», «Руская мова як замежная», «Літаратуразнаўства», «Артафанія», «Тэхналогіі моўнага тэсціравання», «Маўленчыя тэхналогіі», «Спецыяльны пераклад», «Лінгвістычнае суправаджэнне экскурсійнай дзейнасці», «Сінхронны пераклад», «Аўдыявізуальны пераклад», «Мастацкі пераклад», «Сувязі з грамадскасцю», «Турызм і гасціннасць», «Вэб-аналітыка ў маркетынгу», «Рэгіянальны маркетынг»).

Сёння студэнты нашага ўніверсітэта могуць атрымаць наступныя кваліфікацыі:

  • Лінгвіст. Выкладчык дзвюх замежных моў (з указаннем моў)
  • Лінгвіст. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях (з указаннем мовы)
  • Спецыяліст па міжкультурных камунікацыях. Перакладчык-рэфэрэнт (з указаннем моў)
  • Лінгвіст. Перакладчык (з указаннем моў)
  • Выкладчык замежнай мовы

Дадзеныя кваліфікацыі прадстаўлены шырокім спектрам спалучэння моў і спецыялізацый. Глыбокая прафілізацыя дазваляе УВА цалкам задаволіць сучасныя адукацыйныя патрэбы моладзі ў галіне гуманітарнай, лінгвістычнай і педагагічнай адукацыі па замежных мовах.

У структуры БДУЗМ 6 факультэтаў (факультэт кітайскай мовы і культуры, факультэт англійскай мовы, факультэт нямецкай мовы, факультэт раманскіх моў, перакладчыцкі факультэт, факультэт міжкультурных камунікацый), магістратура (6 спецыяльнасцяў), аспірантура (7 спецыяльнасцяў), дактарантура (4 спецыяльнасці), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Інстытут Канфуцыя, адукацыйны цэнтр «Лінгвапарк».

На базе БДУЗМ працуе вучэбна-метадычнае аб'яднанне па лінгвістычнай адукацыі. Універсітэтам заключаны 31 дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы педагагічнай інавацыйнай дзейнасці.

У БДУЗМ навучаецца больш за 7 тысяч студэнтаў і працуе паўтары тысячы супрацоўнікаў. Універсітэт стаў альма-матар для студэнтаў больш чым з 44 краін свету.

БДУЗМ рэгулярна выконвае план набору абітурыентаў. Нашы выпускнікі запатрабаваныя ў краіне і за мяжой і працуюць перакладчыкамі, гідамі-перакладчыкамі, спецыялістамі па сувязях з грамадскасцю, спецыялістамі па знешнеэканамічных сувязях, выкладчыкамі, рэдактарамі-перакладчыкамі, мастацтвазнаўцамі, малодшымі навуковымі супрацоўнікамі, рэдактарамі, рэдактарамі-стылістамі, карэктарамі, тэхнічнымі рэдактарамі, рэфэрэнтамі, стыль-рэдактарамі, журналістамі, рэпарцёрамі, тэсціроўшчыкамі праграмнага забеспячэння, лагістамі і інш.

Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база

Універсітэт мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: 5 вучэбных карпусоў, сучасная бібліятэка, спартыўная база, 4 камфартабельныя інтэрнаты. У распараджэнні студэнтаў сучаснае абсталяванне для вывучэння замежных моў, у тым ліку залы сінхроннага перакладу, фанетычныя лабараторыі, трэнажорныя класы шматфункцыянальнага прызначэння. УВА мае ўласную студыю гуказапісу, дастатковую колькасць залаў для самастойнай працы студэнтаў, лекцыйныя аўдыторыі, якія забяспечваюць правядзенне online і відэаканферэнцый.

Ва ўніверсітэце ўнікальная бібліятэка. Яе фонд налічвае звыш за 1 млн. асобнікаў выданняў. Гэта вучэбная, навуковая і мастацкая літаратура на беларускай, рускай і 113 замежных мовах.

Міжнародная дзейнасць БДУЗМ

БДУЗМ ажыццяўляе актыўную міжнародную дзейнасць. Універсітэт з'яўляецца членам Сусветнай Асацыяцыі лінгвістычных універсітэтаў, членам Базавай арганізацыі па мовах і культуры СНД, членам Кансорцыума ўніверсітэтаў-партнёраў ААН. У БДУЗМ актыўна працуе кафедра ЮНЕСКА «Мір і талерантнасць праз вывучэнне моў і грамадзянская адукацыя».

Мы паспяхова ўзаемадзейнічаем з многімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі па ўсім свеце. У цяперашні час рэалізуюцца 118 дагавораў аб супрацоўніцтве з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі з 33 краін свету (Азербайджан, Арменія, Бельгія, Венгрыя, Грузія, Егіпет, Індыя, Італія, Казахстан, КНР, Кыргызская Рэспубліка, Мексіка, ААЭ, Пакістан, Рэспубліка Інданезія, Рэспубліка Карэя, Расійская Федэрацыя, Сірыя, Таджыкістан, Турцыя, Эквадор, Японія) і міжнародных арганізацый: ААН, UNESCO, Кансорцыум гуманітарных універсітэтаў дзяржаў-членаў ШАС.

З верасня 2011 года ў БДУЗМ функцыянуе Інстытут Канфуцыя, якім арганізавана выкладанне кітайскай мовы ў навучальных установах Мінска, Гродна, Магілёва, Маладзечна (усяго 9 адукацыйных пляцовак).

У БДУЗМ эфектыўна функцыянуюць 16 цэнтраў замежных моў і культур, на базе якіх рэгулярна праводзяцца важныя міжнародныя мерапрыемствы.

Навуковая дзейнасць БДУЗМ

У нас склаліся 4 прызнаныя ў свеце навуковыя школы, больш за 10 навукова-даследчых праграм, функцыянуе 3 саветs па абароне дысертацый.

Універсітэт вызначае інавацыйную палітыку Рэспублікі Беларусь у галіне моўнай адукацыі. Сіламі выкладчыкаў універсітэта распрацавана Канцэпцыя выкладання замежных моў у Рэспубліцы Беларусь, выдаецца часопіс «Замежныя мовы», актыўна працуюць аўтарскія калектывы па стварэнні новага пакалення школьных падручнікаў і іншых дыдактычных матэрыялаў, уключаючы матэрыялы на электронных носьбітах.

У БДУЗМ ёсць сучасныя навуковыя лабараторыі і цэнтры: цэнтр распрацоўкі інфармацыйных і дыдактычных матэрыялаў, дзе ствараліся матэрыялы для выпускнога экзамену па замежных мовах у школах; цэнтр лінгвістычнай адукацыі – даведачна-кансультацыйная служба для настаўнікаў замежных моў, куды можна звярнуцца па тэлефоне з любым прафесійным пытаннем; лабараторыя перакладчыцкага майстэрства (у гэтай лабараторыі былі перакладзены Канстытуцыя, Выбарчы кодэкс Беларусі і многае іншае); лексікаграфічны цэнтр, дзе ствараюцца шматмоўныя слоўнікі і даведнікі. У цяперашні час вядзецца праца па афармленні цэнтра моўнай падтрымкі вэб-сайтаў, цэнтра PR-тэхналогій, цэнтра дыстанцыйнага навучання.

Студэнцкае жыццё ў БДУЗМ

Жыццё студэнтаў БДУЗМ у пазаўрочны час насычана разнастайнымі цікавымі падзеямі. Універсітэт прапануе маладым людзям шырокія магчымасці для развіцця сваіх творчых талентаў, заняткаў фізкультурай і спортам, рэалізацыі сваіх жаданняў і інтарэсаў у галіне грамадскай дзейнасці.

Актавая зала ўніверсітэта, у якім праходзяць розныя культурна-масавыя студэнцкія мерапрыемствы, абсталяваны сучаснай гукавой, светлавой і мультымедыйнай тэхнікай. Студэнты маюць магчымасць займацца харавымі і эстраднымі спевамі, народнымі і сучаснымі танцамі, праяўляць сябе ў КВЗ, рэалізоўваць творчыя і грамадскія праекты.

У спартыўным комплексе БДУЗМ ёсць добра абсталяваныя гульнявая і тэніснаяя залы, зала атлетычнай гімнастыкі, зала лячэбнай фізічнай культуры, унікальны для Рэспублікі Беларусь лёгкаатлетычны манеж з адмысловым падлогавым пакрыццём. Студэнты могуць займацца баскетболам, валейболам, міні-футболам, настольным тэнісам, атлетычнай гімнастыкай, шэйпінгам, рукапашным боем і самаабаронай, ушу, тхэквандо, спартыўным арыентаваннем, турызмам.

Рэктар універсітэта Наталля Яўгеньеўна Лапцева так прадстаўляе формулу поспеху кожнага студэнта: гэта пяць складнікаў - інавацыйныя курсы, міжнародныя стажыроўкі, навуковыя форумы, практычная і пазааўдыторная дзейнасць - якія непазбежна прывядуць студэнтаў да максімальнага выніку.

Студэнты ўніверсітэта замежных моў - працавітыя, імклівыя, надзейныя, творчыя і актыўныя людзі, з неадольным жаданнем вучыцца і развівацца, тварыць і раскрываць свае таленты. Спадзяемся, БДУЗМ з'яўляецца надзейнай пляцоўкай для самарэалізацыі і каманднай творчасці ўсіх студэнтаў.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ!

БДУЗМ – ГЭТА НАДЗЕЙНЫ СТАРТ І ПАСПЯХОВАЯ КАР'ЕРА!