Рэспубліканскі конкурс навуковых прац
Мэта конкурсу – стварэнне арганізацыйных і эканамічных умоў для раскрыцця творчых здольнасцяў студэнцкай моладзі, захаванне і папаўненне на гэтай аснове інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, актывізацыя навуковай працы студэнтаў, якая з'яўляецца адным з эфектыўных сродкаў павышэння якасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў. Поўная інфармацыя даступная на сайце конкурсу (спасылка).
На першым этапе навуковыя працы разглядаюцца камісіямі УВА, створанымі загадамі кіраўнікоў УВА.
На другім этапе конкурсу рэкамендаваныя навуковыя працы разглядаюцца конкурснымі камісіямі па адпаведных навуковых секцыях. Конкурсныя камісіі:
- арганізуюць рэцэнзаванне навуковых прац;
- вызначаюць навуковыя працы першай, другой і трэцяй катэгорый, а таксама навуковыя працы без катэгорыі;
- вылучаюць аўтараў навуковых прац першай катэгорыі на званне лаўрэата конкурсу.
Работы з усімі неабходнымі дакументамі прымаюцца ў аддзел арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці (спасылка).
Контакты
Аддзел арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці
+375 17 289 46 75
220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21, каб. Б-203
nirs@bsufl.by
9:00–17:30
13:00–13:30 (абед)

