Магістратура

У 2025/2026 вучэбным годзе ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў» ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі па наступных спецыяльнасцях:

7-06-0231-01 «Лінгвадыдактыка»

Адукацыйная праграма накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць метадалагічнымі асновамі фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, здольных праектаваць інавацыйныя тэхналогіі навучання замежным мовам, ствараць адпаведныя сучасным патрабаванням дыдактычныя матэрыялы.

7-06-0231-02 «Пераклад і перакладазнаўства»

Адукацыйная праграма накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць добра развітымі навыкамі канферэнц-перакладу (паслядоўнага і сінхроннага), пісьмовага інстытуцыйнага перакладу, спецыяльнага прафесійна-арыентаванага перакладу, аўтаматызаванага перакладу, а таксама ўменнямі рэдагавання перакладчыцкіх тэкстаў розных жанраў з выкарыстаннем лічбавых рэсурсаў.

7-06-0231-03 «Тэарэтычная і прыкладная лінгвістыка»

Адукацыйная праграма накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць глыбокімі ведамі актуальных кірункаў у сучаснай лінгвістыцы, здольных выяўляць універсальныя і культурна-спецыфічныя канцэпты на аснове супастаўляльнага аналізу моўных з'яў у розных мовах, якія валодаюць метадамі інтэлектуальнай апрацоўкі інфармацыі і навыкамі выкарыстання лічбавых тэхналогій для вырашэння даследчых і інавацыйных задач.

7-06-0231-04 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі»

Адукацыйная праграма накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных канструяваць мадэлі ўнутранай і знешняй камунікацыі арганізацыі з улікам спецыфікі дзейнасці, якія валодаюць навыкамі планавання, аналізу і аптымізацыі камунікатыўных патокаў унутры арганізацыі і паміж арганізацыямі.

Пасля заканчэння паглыбленай вышэйшай адукацыі прысвойваецца ступень «Магістр».

Тэрмін навучання: 1 год.