Факультэт англійскай мовы
Факультэт нямецкай мовы з'яўляецца адным з найстарэйшых у Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў і існуе з дня заснавання ўніверсітэта – з 1 кастрычніка 1948 г.
У цяперашні час на факультэце навучаюцца каля 600 студэнтаў па 2 спецыяльнасцях бакалаўрыяту і 1 спецыяльнасці магістратуры:
- «Сучасныя замежныя мовы» (нямецкая мова і англійская мова), кваліфікацыя: Лінгвіст. Выкладчык нямецкай і англійскай моў. Тэрмін навучання складае 4 гады, форма навучання – дзённая.
- «Лічбавая лінгвістыка» (нямецкая мова), кваліфікацыя: Лінгвіст. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях. Тэрмін навучання складае 4 гады, форма навучання – дзённая.
- Паглыбленая вышэйшая адукацыя па магістарскай праграме «Лінгвадыдактыка» прапануецца як для беларускіх, так і замежных студэнтаў. Па заканчэнні навучання прысвойваецца вучоная ступень «Магістр». Тэрмін навучання складае 1 год, форма навучання – дзённая.
На факультэце працуюць 70 выкладчыкаў на 3-х кафедрах. Амаль палова выкладчыкаў маюць вучоную ступень кандыдата або доктара навук.
Вучэбныя дысцыпліны на нямецкай мове – практычная фанетыка, практычная граматыка і практыка вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасці і інш. – выкладаюцца ПВС кафедры фанетыкі і граматыкі нямецкай мовы для студэнтаў 1-га – 2-га курсаў.
Кафедра тэорыі і практыкі нямецкай мовы забяспечвае навучанне на нямецкай мове з 3-га па 4-ы курсы па наступных вучэбных дысцыплінах: сацыякультурныя асновы маўленчых зносін, мова сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі, мова прафесійных зносін, асновы перакладу, замежная літаратура і інш.
Кафедра лінгвадыдактыкі і методыкі выкладання замежных моў спецыялізуецца на выкладанні вучэбных курсаў па методыцы навучання замежным мовам, як на ўзроўні бакалаўрыяту, так і ў магістратуры.
Факультэт нямецкай мовы актыўна супрацоўнічае з УВАУ Расійскай Федэрацыі, краін СНД, КНР. Найбольш паспяховымі навуковымі праектамі з'яўляюцца навуковыя канферэнцыі «Тэкст – дыскурс – культура» (сумесна з КубДУ), «Функцыянальная лінгвістыка і камунікацыя: выклікі і перспектывы» (сумесна з ПФУ), «Тэндэнцыі развіцця моўнай адукацыі ў сучасным свеце». Штогод у прафесійна-арыентаваных конкурсах «Пра радзіму на нямецкай мове», «Terra Linguistica», алімпіядзе «Deutsch ohne Grenzen» прымаюць удзел больш за 300 студэнтаў з беларускіх і замежных універсітэтаў.
Дэкан факультэта нямецкай мовы: Шаўцова Валянціна Анатальеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Кантакты
220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21, корпус А, аўд. 400, 401
+375 17 289 45 79
dekande@bsufl.by
9.00 – 18.00

