Навукова-тэхнічны савет
Навукова-тэхнічны савет (НТС) створаны з мэтай ажыццяўлення кантролю якасці выканання навукова-даследчых работ, якія праводзяцца за кошт другой паловы працоўнага дня і фінансуюцца за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, планавання шляхоў развіцця навуковых школ універсітэта, устанаўлення навуковай пераемнасці розных пакаленняў даследчыкаў.
Для рэалізацыі пазначанай мэты НТС ажыццяўляе наступныя функцыі:
- прыёмка вынікаў гадавых этапаў фінансуемых навукова-даследчых праектаў і завершаных НДР (пры неабходнасці з прыцягненнем спецыялістаў па профілю работ),
- распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні асноўных напрамкаў навукова-даследчай работы ўніверсітэта;
- абмеркаванне і зацвярджэнне праектаў новых навуковых даследаванняў,
- кіраванне навукова-даследчай працай студэнтаў.

