Пра праект

Ідэя музея набыла асаблівую актуальнасць у 2023 г., калі ўніверсітэт збіраўся адзначаць сваё 75-годдзе. З самага пачатку канцэпцыя будавалася на апісанні гісторыі ўніверсітэта як часткі гісторыі краіны. Вядучая моўная ўстанова Рэспублікі Беларусь на працягу дзесяцігоддзяў застаецца цэнтрам развіцця лінгвадыдактыкі, перакладазнаўства і мовазнаўства. Нямала дзяржаўных дзеячаў Беларусі сталі выпускнікамі нашай Alma Mater.

З паняцця "музей" праект хутка вырас у нешта большае: інструмент самапазнання, аднаўлення гістарычных сувязяў паміж пакаленнямі; месца сустрэч і дыялогу паміж выкладчыкамі, выпускнікамі і цяперашнімі студэнтамі ўніверсітэта.

Пры стварэнні экспазіцыі акцэнт быў зроблены на яе інфарматыўнасці, функцыянальнасці і даступнасці. Збіраныя матэрыялы аблічбоўваюцца і размяшчаюцца на электронных панэлях, пашыраючы магчымасці аператыўна абнаўляць змест музея.

Музей быў урачыста адкрыты 28 чэрвеня 2024 г. у завяршэнне юбілейнага 75-га навучальнага года і напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Упэўненыя, што за гады існавання праект «Музей БДУЗМ» шматкроць прымножыць сваё гістарычнае багацце і адкрые шмат цікавага для сваіх наведвальнікаў.