Навука
Згодна са Статутам БДУЗМ універсітэт ажыццяўляе навуковую, навукова-даследчую і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з профілямі падрыхтоўкі спецыялістаў і прыярытэтнымі напрамкамі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.
Асноўныя задачы БДУЗМ у галіне навуковай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці наступныя:
- развіццё БДУЗМ як цэнтра лінгвістычнай адукацыі ў краіне і садзейнічанне інтэлектуальнаму, культурнаму і маральнаму развіццю грамадства;
- задавальненне патрэб Рэспублікі Беларусь у кваліфікаваных спецыялістах з вышэйшай лінгвістычнай адукацыяй, у навуковых работніках вышэйшай кваліфікацыі;
- правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у адпаведных профілях БДУЗМ;
- узбагачэнне зместу вучэбных планаў і праграм найноўшымі дасягненнямі лінгвістыкі, педагогікі, псіхалогіі і іншых навук;
- удзел у развіцці беларускай навукі праз выкананне заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў.

