Лабараторыя рускай мовы як замежнай

Лабараторыя рускай мовы як замежнай БДУЗМ створана ў снежні 2022 года. У дадзены момант Лабараторыя функцыянуе на базе адукацыйнага цэнтра «Лінгвапарк БДУЗМ».

Напрамкі дзейнасці Лабараторыі:

  • вывучэнне, аналіз і сістэматызацыя інавацый у галіне выкладання РМЗ у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
  • арганізацыя і правядзенне навучальных курсаў, круглых сталоў, семінараў, майстар-класаў для выкладчыкаў РМЗ. Пры ўдзеле лабараторыі праводзяцца навучальныя курсы "Уводзіны ў спецыяльнасць: руская мова як замежная", "Метадычны партфель выкладчыка РМЗ", "Сучасныя камунікатыўныя тэхналогіі ў выкладанні РМЗ», а таксама "Метадычная гасцёўня” – штогадовае мерапрыемства, нацэленае на ўмацаванне іміджу БДУЗМ як аднаго з вядучых цэнтраў навучання замежных грамадзян і прафесійнай падрыхтоўкі выкладчыкаў РМЗ;
  • арганізацыйная і метадычная падтрымка правядзення ў БДУЗМ міжнароднага экзамену па рускай мове як замежнай ТРМЗ / TORFL і курсаў падрыхтоўкі да яго. Экзамен праводзіцца ў партнёрстве з цэнтрам моўнага тэставання СПбГУ;
  • развіццё прафесійнай кампетэнцыі будучых выкладчыкаў рускай мовы як замежнай - праект “студэнты вучаць студэнтаў”, у рамках якога беларускія навучэнцы атрымліваюць магчымасць праводзіць гутарковыя клубы і практычныя заняткі па РМЗ з замежнымі студэнтамі з ВНУ – партнёрамі БДУЗМ.

Кантакты:

Кіраўнік лабараторыі РМЗ – Камінская Ірына Сяргееўна, дацэнт кафедры славянскіх моў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

rkiteacher80@gmail.com

+375 17 289 46 59

Румянцава, 12, каб. Д-315