Студэнцкія навуковыя аб'яднанні

СНА 2025–2026 вуч. г.

Студэнцкія навуковыя аб'яднанні (СНА) – аб'яднанні студэнтаў па інтарэсах у розных галінах навукі. Імі кіруюць выкладчыкі і / або навуковыя работнікі ўніверсітэта.

Мэта СНА - прыцягненне студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці і дапамогу ў выбары прыярытэтнага напрамку працы. У любы СНА можна ўваходзіць студэнту любога курсу і факультэта, а таксама магістрантам, аспірантам. Пры жаданні можна ўдзельнічаць у некалькі СНА.

Спіс СНА фарміруецца на навучальны год і ўзгадняецца з прарэктарам па навуковай рабоце. СНА пачынаюць працу з кастрычніка кожнага навучальнага года. Пасяджэнні праводзяцца не радзей за адзін раз на месяц.

Рэгістрацыя ў СНА праходзіць праз анлайн-форму, адкрытую аддзелам арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці і даведзеную да агульнага ведама праз сацыяльныя сеткі ўніверсітэта, сайт, інфармацыйныя стэнды.