Вучэбна-метадычнае аб'яднанне па лінгвістычнай адукацыі
Вучэбна–метадычнае аб'яднанне (ВМА) у сферы лінгвістычнай адукацыі - калегіяльны орган, які выконвае дарадчыя і экспертныя функцыі ў мэтах выпрацоўкі прапаноў па пытаннях удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння вышэйшай адукацыі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ВМА з'яўляюцца:
- развіццё БДУЗМ як цэнтра лінгвістычнай адукацыі ў краіне і садзейнічанне інтэлектуальнаму, культурнаму і маральнаму развіццю грамадства;
- ажыццяўленне распрацоўкі і ўдасканаленне адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі, прыкладных навучальных планаў па спецыяльнасцях;
- разгляд па даручэнні навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі рукапісаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў у мэтах падрыхтоўкі заключэнняў аб магчымасці допуску ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі;
- разгляд пытанняў аб прысваенні вучэбна-метадычным дапаможнікам, іншым відам вучэбных выданняў (акрамя падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў) грыфа ВМА "рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем у сферы лінгвістычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь па (профіль, кірунак або спецыяльнасць) адукацыі”.
- удзел у распрацоўцы і правядзенні экспертызы фондаў ацэначных сродкаў для прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі;
- вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту вучэбнай, выхаваўчай і вучэбна-метадычнай работы педагагічных работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі;
- правядзенне канферэнцый, семінараў, нарад і іншых мерапрыемстваў па пытаннях удасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі;
- правядзенне па рашэнні Міністэрства адукацыі экспертызы заявачных дакументаў па адкрыцці цэнтраў кампетэнцый па адпаведных групах спецыяльнасцяў, у тым ліку экспертызы пераліку сродкаў навучання і вучэбна-вытворчага абсталявання, якія плануюцца для набыцця цэнтрамі кампетэнцый.

