Конкурс работ даследчага характару вучняў (замежныя мовы)
Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару навучэнцаў (далей - Конкурс) - інтэлектуальнае спаборніцтва навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю (далей-навучэнцы), па прадстаўленні і абароне ў публічнай дыскусіі работ даследчага характару. На базе ўніверсітэта штогод праходзіць заключны этап конкурсу па наступных вучэбных прадметах:
"Англійская мова";
"Нямецкая мова";
"Французская мова";
"Іспанская мова";
"Кітайская мова".
Конкурс праходзіць з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій узаемадзеяння згодна з графікам падключэння і тэхнічным патрабаванням да падключэння. Фармат працы секцый (прадстаўленне работ) – выступленне з дакладам з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі. Выступленне ўдзельніка ідзе на замежнай мове і працягваецца не больш за 7 хвілін. Праграма правядзення заключнага этапу конкурсу ўключае:
• рэцэнзаванне членамі журы прадстаўленых работ;
• работу секцый з выступленнямі ўдзельнікаў;
• пасяджэнне журы і падвядзенне вынікаў;
• абвяшчэнне вынікаў работы па секцыях (замежных мовах).
З 2023 г. універсітэт запрашае пераможцаў конкурсу на злёт юных даследчыкаў (спасылка) – мерапрыемства, накіраванага на прыцягненне навучэнцаў да навукова-даследчай працы. Падчас злёту адбываецца ўзнагароджанне, а таксама прапануецца прафарыентацыйная праграма: трэнінгі, квізы, майстар-класы.
Контакты
Аддзел арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці
вучэбны прадмет "Замежная мова"
+375 17 289 46 75
220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21, каб. Б-203
nirs@bsufl.by

