Школа юнага лінгвіста

Школа юнага лінгвіста (ШЮЛ) - навукова-адукацыйны праект Савета маладых навукоўцаў БДУЗМ (спасылка). 

Першы набор адбыўся ў 2023 г.

Мэта ШЮЛ - папулярызацыя лінгвістыкі ў кантэксце навукова-даследчай дзейнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі ШЮЛ могуць стаць навучэнцы 10-11 класаў. Для допуску да заняткаў неабходна прайсці рэгістрацыю ў анлайн-форме, якая адкрываецца восенню кожнага навучальнага года. Спасылка на форму распаўсюджваецца праз органы і ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне спісу ўдзельнікаў праводзіцца ў кастрычніку.

Удзел бясплатны, заняткі праводзяцца ў анлайн-рэжыме два разы на месяц па асобным раскладзе. Працягласць заняткаў - дзве акадэмічныя гадзіны (па 40 хвілін кожны) з перапынкам у 10 хвілін. Пры наведванні не менш за 70% заняткаў выдаецца сертыфікат ШЮЛ.