Цэнтр міжнародных сувязей

Цэнтр міжнародных сувязей забяспечвае ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта, мэтай якой з'яўляецца пашырэнне і развіццё спрыяльнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры.

Асноўныя задачы::

  • Забеспячэнне выканання міжнароднай дзейнасці ў рамках міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дагавораў і пагадненняў у галіне адукацыі і навукі;

  • Развіццё ўзаемавыгадных сувязей з установамі адукацыі, навуковымі і культурнымі ўстановамі замежных краін, пасольствамі, міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі;

  • Прасоўванне экспарту адукацыйных паслуг БДУЗМ сярод сусветных адукацыйных сістэм;

  • Падтрымка і развіццё замежных грамадзян, якія навучаюцца ва ўніверсітэце.

Асноўныя функцыі: 

  • Планаванне, каардынацыя і кантроль усіх напрамкаў міжнароднай дзейнасці БДУЗМ;

  • Правядзенне мерапрыемстваў па арганізацыйным, тэхнічным і інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні міжнароднай дзейнасці, накіраванай на развіццё БДУЗМ як нацыянальнага і міжнароднага цэнтра адукацыі, навукі і культуры, інтэграванага ў сусветную адукацыйную сістэму;

  • Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў БДУЗМ па ўдзеле ў міжнародных праграмах і праектах;

  • Стварэнне, каардынацыя і ўкараненне праектаў па асваенні новых знешніх рынкаў і дыверсіфікацыі экспарту адукацыйных паслуг БДУЗМ сярод сусветных адукацыйных сістэм;

  • Арганізацыя, каардынацыя і маніторынг прыёму замежных грамадзян на навучанне ва ўніверсітэт і ажыццяўленне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па пытаннях, якія датычаць знаходжання і навучання замежных грамадзян;

  • Арганізацыя і каардынацыя работы па міжнародным рэкрутынгу замежных грамадзян;

  • Распрацоўка, маніторынг і кантроль механізмаў рэалізацыі інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі;

  • Распрацоўка мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і прасоўванне станоўчага іміджу БДУЗМ у міжнароднай адукацыйнай прасторы.


У структуру цэнтра міжнародных сувязей уваходзяць 3 сектары.

1. Сектар маркетынгу адукацыйных паслуг

2. Сектар міжнароднага супрацоўніцтва

3. Сектар суправаджэння замежных грамадзян

Сектар маркетынгу адукацыйных паслуг

Больш падрабязна

Сектар міжнароднага супрацоўніцтва

Больш падрабязна

Сектар суправаджэння замежных грамадзян

Больш падрабязна

Кантакты

Начальнік цэнтра міжнародных сувязей

г. Мінск, вул. Захарава, 21, каб. Б-206

+375 17 289 46 55

пн.-пт.: 9.00-17.30

перапынак 13.00-13.30