Сектар міжнароднага супрацоўніцтва
Міжнародныя цэнтры
пералік застаецца на рускай мове як фактаграфічны матэрыял, можа быць перакладзены па патрабаванні
Больш падрабязна
Замежныя УВА - партнёры БДУЗМ
пералік застаецца на рускай мове як фактаграфічны матэрыял, можа быць перакладзены па патрабаванні
Больш падрабязнаСектар міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтра міжнародных сувязей БДУЗМ. Асноўнай задачай сектара міжнароднага супрацоўніцтва з'яўляецца інтэграцыя БДУЗМ у міжнародную адукацыйную прастору і развіццё ўніверсітэта як нацыянальнага і міжнароднага цэнтра адукацыі, навукі і культуры. Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці сектара з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі і арганізацыямі замежных дзяржаў з мэтай пашырэння ўдзелу БДУЗМ у міжнародных праграмах і праектах, міжнародных універсітэцкіх і прафесійных асацыяцыях і арганізацыях.
Асноўныя напрамкі дзейнасці сектара міжнароднага супрацоўніцтва:
-
Планаванне дзейнасці ўніверсітэта ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва;
-
Удзел у перамовах і падрыхтоўка прававой базы для рэалізацыі міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве, маніторынг эфектыўнасці іх выканання;
-
Падрыхтоўка, суправаджэнне заключэння, вядзенне базы міжнародных дагавораў, своечасовая пралангацыя дзеючых дагавораў і архівацыя неактуальных дагавораў аб супрацоўніцтве;
-
Вядзенне міжнароднай перапіскі з мэтай пашырэння кантактаў універсітэта з зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, апрацоўка ўваходнай замежнай карэспандэнцыі і інш.
Кантакты
Загадчык сектара
каб. Д-216
+375 17 289 46 07
ipo@bsufl.by
пн.-пт.: 9.00-17.30
перапынак: 13.00-13.30
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг МДЛУ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі МДЛУ.
Мой універсітэт

