Аб Лінгвапарку
Адукацыйны цэнтр «Лінгвапарк БДУЗМ» як асобнае структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў» створаны 1 лістапада 2024 года. Ідэя адкрыцця цэнтра нарадзілася больш за 10 гадоў таму, і за гэтыя гады былі зроблены значныя крокі па яе рэалізацыі.
Лінгвапарк арганізаваны на базе навучальнага цэнтра «Вячэрнія курсы МДЛУ», заснавальнікам і кіраўніком якога быў Валерый Ігнатавіч Міхалевіч. Калі навучальны цэнтр «Вячэрнія курсы МДЛУ» займаўся аказаннем адукацыйных паслуг насельніцтву - навучаннем замежным мовам і падрыхтоўкай да цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену, то перад Лінгвапаркам, акрамя названых напрамкаў, стаяць больш шырокія задачы:
- рэалізацыя адукацыйных праграм навучальных курсаў рознай накіраванасці (замежная мова і культура; эфектыўная дзелавая, міжасобасная і міжкультурная камунікацыя; руская мова як замежная і методыка яе выкладання) для дарослых і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- ажыццяўленне згодна з умовамі дагавора на правядзенне дзяржаўнага тэставання па рускай мове як замежнай (ТРЯЗ /TORFL) паміж БДУЗМ і федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі "Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт" юрыдычных і іншых дзеянняў, звязаных з прыёмам дакументаў, інфармацыйным забеспячэннем, кансультаваннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па пытаннях правядзення тэставання, а таксама звязаных з забеспячэннем працэдуры тэставання;
- аказанне перакладчыцкіх паслуг фізічным і юрыдычным асобам.

