Сектар маркетынгу адукацыйных паслуг

Сектар маркетынгу адукацыйных паслуг з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтра міжнародных сувязей БДУЗМ, мэтай якога з'яўляецца забеспячэнне маркетынгавага даследавання ўнутранага і міжнароднага рынку адукацыйных паслуг, а таксама прасоўванне іміджу БДУЗМ на міжнароднай арэне.

Асноўныя функцыі сектара маркетынгу адукацыйных паслуг:

  • Своечасовае аналізаванне бягучай сітуацыі на ўнутраным і знешнім рынках адукацыйных паслуг;
  • Складанне маркетынгавага плана ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве;
  • Рэалізацыя і кантроль па выяўленні, стварэнні, прасоўванні адукацыйных паслуг.

Асноўныя напрамкі дзейнасці сектара маркетынгу адукацыйных паслуг:

  • Прасоўванне экспарту адукацыйных паслуг БДУЗМ сярод сусветных адукацыйных сістэм;
  • Інфармаванне міжнародных спажыўцоў і партнёраў аб прадуктах, паслугах і іншых аспектах дзейнасці БДУЗМ;
  • Інфармацыйна-рэкламнае суправаджэнне міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта;
  • Выяўленне новых рынкаў і дыверсіфікацыя экспарту адукацыйных паслуг з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці БДУЗМ у сусветнай адукацыйнай прасторы;
  • Падтрыманне і прасоўванне станоўчага іміджу БДУЗМ у міжнароднай адукацыйнай прасторы;
  • Пошук кантактаў і эфектыўных каналаў прасоўвання адукацыйных прадуктаў, а таксама пашырэнне сувязей з замежнымі арганізацыямі, міжнароднымі асацыяцыямі і рэкрутынгавымі кампаніямі па пытаннях экспарту адукацыйных паслуг БДУЗМ.

Контакты

Загадчык сектара

каб. Д-217

+375 17 289-46-54

ipo@bsufl.by

пн.–пт: 9.00–17.30

перапынак 13.00–13.30