Сектар суправаджэння замежных грамадзян

Сектар суправаджэння замежных грамадзян з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтра міжнародных сувязей установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў», мэтай якога з'яўляецца арганізацыйнае, тэхнічнае і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне міжнароднай дзейнасці, накіраванай на развіццё і пашырэнне спектра адукацыйных паслуг замежным грамадзянам, а таксама ажыццяўленне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі кампетэнтнымі органамі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, знаходжання і навучання замежных грамадзян.

Асноўныя функцыі сектара суправаджэння замежных грамадзян:

  • Арганізацыя і вядзенне дакументаабароту ў рамках экспарту адукацыйных паслуг БДУЗМ замежным грамадзянам;
  • Афармленне дакументаў і суправаджэнне замежных грамадзян;
  • Арганізацыя рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыбылі на навучанне ў БДУЗМ, кантроль за выкананнем замежнымі студэнтамі Правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
  • Інфармацыйнае суправаджэнне і кансультаванне замежных навучэнцаў па пытаннях знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, навучання ў БДУЗМ.

Асноўныя напрамкі дзейнасці сектара суправаджэння замежных грамадзян:

  • Падрыхтоўка інфармацыі аб адукацыйных паслугах, якія прадастаўляюцца ўніверсітэтам для замежных грамадзян;
  • Узгадненне з партнёрскімі ўніверсітэтамі прыёму замежных дэлегацый, накіравання на навучанне і прыёму студэнтаў, удзелу ў канферэнцыях і іншых сумесных міжнародных мерапрыемствах;
  • Аказанне кансультацыйнай падтрымкі па пытаннях медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь для замежных грамадзян;
  • Ажыццяўленне інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці ў сферы адукацыйных паслуг для замежных грамадзян;
  • Суправаджэнне прыёму замежных грамадзян на працу ў БДУЗМ у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • Аказанне арганізацыйна-лагістычных, кансультацыйна-інфармацыйных, турыстычных паслуг замежным абітурыентам.

Контакты

Загадчык сектара - Белабенка Марыя Віктараўна

каб. Д-215

+375 17 289 46 08; +375 17 289 46 09

ipo@bsufl.by

Пн.–пт.: 9.00–17.30

перапынак: 13.00–13.30