Пра факультэт
Факультэт англійскай мовы быў створаны ў 1948 г., стаўшы адным з першых факультэтаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. На першы курс факультэта ў год стварэння было залічана 88 студэнтаў. Навучанне забяспечвала кафедра англійскай мовы ў складзе 13 выкладчыкаў.
У 2025/2026 навучальным годзе на факультэце навучаецца каля 2100 студэнтаў у дзённай форме атрымання адукацыі і каля 700 – у завочнай. На шасці кафедрах працуюць больш за 150 выкладчыкаў.
Факультэт англійскай мовы забяспечвае выкладанне англійскай мовы ў якасці другой замежнай для больш чым 1200 студэнтаў іншых факультэтаў БДУЗМ.
Факультэт англійскай мовы арганізуе міжнародныя навуковыя канферэнцыі:
- Штогод праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова ў эпоху лічбавых трансфармацый і развіцця штучнага інтэлекту».
- Раз на два гады праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя «АД СЛОВА ДА ДЫСКУРСУ».
- Раз на два гады праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя «Салаўёўскія чытанні».
З 2024 г. факультэт узначальвае кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Міхайлаўна Насонава.
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
рабочы тэлефон: +375 17 289 45 50
адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21, кабінет B-214
e-mail: deanfen@bsufl.by
час работы: 9.00 – 18.00

