Кафедра іншамоўных маўленчых зносін
Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры навучае студэнтаў англійскай мове – глабальнай мове зносін, вучыць выкарыстоўваць яе ў зносінах з прадстаўнікамі іншых культур, разумець асаблівасці маўленчага ўжывання, дадатковыя сэнсавыя нагрузкі, палітычныя, культурныя, гістарычныя і іншыя асацыяцыі адзінак мовы і маўлення, моўныя рэаліі. Студэнтаў навучаюць фанетыцы і аўдыяванню, вуснай практыцы, граматыцы і пісьму.
Кафедра сучасных тэхналогій перакладу
Кафедра забяспечвае выкладанне ўсіх тэарэтычных і практычных дысцыплін перакладу па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» на 1-5 курсах факультэта міжкультурных камунікацый. Вучэбныя дысцыпліны кафедры: інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай дзейнасці, тэорыя перакладу, асновы перакладу, пісьмовы пераклад, вусны пераклад, тэхналогіі рэдагавання тэкстаў перакладу, пераклад спецыяльных тэкстаў, паслядоўны пераклад, сінхронны пераклад і інш.
Кафедра маўленнезнаўства і тэорыі камунікацыі
На кафедры праводзяцца даследаванні ў рэчышчы навуковай школы «Камунікатыўная лінгвістыка і тэорыя камунікацыі». Распрацоўваецца праблематыка камунікатыўна-прагматычных катэгорый дыскурсу, вывучаецца функцыянаванне моўных адзінак ва ўмовах канкрэтных камунікатыўных сітуацый. Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па прафілізацыі «Сувязі з грамадскасцю», падрыхтоўку магістраў па прафілізацыі «Камунікатыўны менеджмент». Кафедра забяспечвае выкладанне наступных дысцыплін: тэорыя і практыка міжкультурнай камунікацыі, стратэгіі і тактыкі публічнай камунікацыі, асновы пераканання і аргументацыі, тэорыя і практыка PR-дзейнасці, прагматыка, семіётыка культуры, інтэрпрэтацыя камунікатыўнай паводзіны і інш.
Кафедра гісторыі і сацыяльных навук
Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па ўсім цыкле сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, а таксама па прафілізацыях «Рэгіянальны маркетынг» і «Турызм і гасціннасць». На кафедры распрацоўваецца буйная навуковая тэма «Палітыка, практыка і наступствы нацысцкага эканамічнага генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг. (па матэрыялах нямецкіх трафейных дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь». Кафедра забяспечвае выкладанне наступных дысцыплін: гісторыя беларускай дзяржаўнасці, гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі, філасофія і метадалогія навукі, сусветнае мастацтва, міжнародныя адносіны і арганізацыі, краіназнаўства, менеджмент і маркетынг у турызме, прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці і інш.
Кафедра фізічнага выхавання і спорту
Кафедра забяспечвае выкладанне дысцыпліны «Фізічная культура» для студэнтаў любога ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі, а таксама арганізуе заняткі ў спартыўных секцыях па 14 відах спорту. Студэнты ўніверсітэта штогод займаюць прызавыя месцы ў Рэспубліканскай універсіядзе па паўэрліфтынгу, каратэ, валейболе, бадмінтоне і іншых відах спорту.

