Пра факультэт
У 2025 годзе на факультэце навучаюцца каля 1100 студэнтаў па сямі прафілізацыях спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»: сувязі з грамадскасцю, знешнеэканамічныя сувязі, рэгіянальны маркетынг, міжнародны турызм, турызм і гасціннасць, вэб-аналітыка ў маркетынгу, інфармацыйнае абслугоўванне.
Падрыхтоўку ажыццяўляюць пяць кафедр, на якіх працуюць больш за 90 выкладчыкаў.
У якасці першай замежнай мовы вывучаюцца англійская, нямецкая і французская мовы.
У якасці другой замежнай мовы на выбар прапануюцца англійская, нямецкая, французская, іспанская, італьянская, карэйская, арабская, турэцкая і шведская мовы.
Факультэт рэалізуе міжнародныя праекты рознай накіраванасці сумесна з Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэтам Пятра Вялікага, Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, Пермскім нацыянальным даследчым політэхнічным універсітэтам, Пяцігорскім дзяржаўным універсітэтам, Узбекскім дзяржаўным універсітэтам сусветных моў, Гаварскім дзяржаўным універсітэтам (Арменія), Ерэванскім дзяржаўным універсітэтам моў і сацыяльных навук імя В. Я. Брусава, Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л. М. Гумілёва (Казахстан) і інш.
Гісторыя факультэта
2001 – год стварэння. Факультэт быў створаны на базе факультэта заходнееўрапейскіх моў, утворанага ў 1994 г. Яго ўзначальваў кандыдат палітычных навук, дацэнт Аляксандр Міхайлавіч Захараў. Ажыццяўлялася падрыхтоўка перакладчыкаў-рэферэнтаў англійскай, нямецкай і французскай моў.
Першым дэканам факультэта міжкультурных камунікацый стаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікалай Пятровіч Мікалаеў (2001–2016). Навучанне ажыццяўляла кафедра сучасных тэхналогій перакладу пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Таццяны Ільінічны Голікавай.
З 2016 г. факультэт узначальвае кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Ігаравіч Тупік.

