Спецыяльнасць і прафілізацыі
Паступіць на факультэт раманскіх моў можна на базе наступных замежных моў:
- іспанскай (на аддзяленне іспанскай мовы),
- французскай (на аддзяленне французскай мовы),
- англійскай (на любое з двух аддзяленняў).
Іспанская/французская мова вывучаецца на працягу ўсіх чатырох курсаў, як пачаткоўцамі (тыя, хто паступіў на базе англійскай мовай), так і тымі, хто працягвае навучанне (тыя, хто паступіў на базе іспанскай/французскай мовай), студэнтамі.
З 2023 года на факультэце вядзецца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы. Іспанская/французская мова вывучаецца як асноўная замежная мова, у якасці другой замежнай мовы вывучаецца адна з самых папулярных замежных моў – англійская. Тэрмін навучання – 4 гады, бюджэтная і платная формы навучання.
У дапаўненне да вывучэння дзвюх замежных моў студэнтам прадастаўляецца магчымасць вывучыць дысцыпліны адной з наступных прафілізацый: «Корпусная лінгвістыка», «Замежная літаратура», «Рэфератыўны пераклад», «Артафанія». Вывучэнне дысцыплін прафілізацыі пачынаецца з 3 курса.
Вывучэнне трэцяй (і наступных) замежнай мовы на выбар магчыма на платнай аснове. Штогод студэнтам прапануюцца бясплатныя факультатывы па фінскай і венгерскай мовах.
Акрамя гэтага, студэнтам прадастаўляецца магчымасць вывучэння наступных дысцыплін па выбары: педагагічны дызайн камбінаванага навучання, машыннае навучанне і нейрасеткі, інфармацыйная бяспека і інш.
Па заканчэнні ўніверсітэта выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя: «Лінгвіст. Выкладчык».
Выпускнікі факультэта маюць магчымасць далейшага навучання ў магістратуры і аспірантуры БДУЗМ пад кіраўніцтвам вядучых спецыялістаў універсітэта.

