Адукацыйныя праграмы перакладчыцкага факультэта
Факультэт рэалізуе шматўзроўневую сістэму падрыхтоўкі.
Агульная вышэйшая адукацыя (бакалаўрыят) прадстаўлена дзвюма спецыяльнасцямі: «Перакладчыцкая справа» і «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» (апошняя арыентавана на замежных грамадзян). Тэрмін навучання – 4,5 гады. Асобнай траекторыяй з'яўляецца праграма «Пераклад жэставай мовы» на базе каледжа. З другога курса студэнты могуць выбраць адну з прафілізацый: спецыяльны, сінхронны, мастацкі, аўдыявізуальны пераклад або пераклад жэставай мовы.
Паглыбленая вышэйшая адукацыя (магістратура) прапануе навучанне па пяці навуковых спецыяльнасцях, ключавой з якіх з'яўляецца «Пераклад і перакладазнаўства».
Пасляўніверсітэцкая адукацыя (аспірантура) накіравана на падрыхтоўку даследчыкаў найвышэйшай кваліфікацыі для абароны кандыдацкіх дысертацый з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык».
У якасці першай замежнай мовы студэнты вывучаюць 9 моў, у якасці другой – 12. Навучальны працэс забяспечваюць 5 профільных кафедр універсітэта, за якімі замацавана 116 вучэбных дысцыплін. На кафедрах працуюць 97 выкладчыкаў, уключаючы 5 дактароў і 20 кандыдатаў навук.
Кафедра тэорыі і практыкі перакладу
З'яўляецца выпускаючай па асноўных перакладчыцкіх спецыяльнасцях. Ажыццяўляе падрыхтоўку па ўсім спектры перакладчыцкіх дысцыплін: ад базавых асноў да спецыялізаваных курсаў пісьмовага, паслядоўнага і сінхроннага перакладу. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца спецыялізаваныя праграмныя комплексы для перакладчыцкай памяці (Memo-Q, SmartCAT). Кафедра арганізуе вытворчыя практыкі ў дзяржаўных установах (МЗС, Нацыянальны прэс-цэнтр, тэлерадыёкампаніі) і міжнародных арганізацыях. Праводзіць штогадовыя рэспубліканскія мерапрыемствы: конкурс перакладу і форум «TRANSLATIO IN MERITIS». Рэалізуе сумесныя адукацыйныя праграмы з замежнымі УВА, уключаючы праект з Санкт-Пецярбургскім палітэхнічным універсітэтам.
Кафедра фанетыкі і граматыкі англійскай мовы
Забяспечвае базавую моўную падрыхтоўку студэнтаў. Выкладае дысцыпліны практычнага цыкла: практычная фанетыка і граматыка, практыка вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасці, лінгвістыка дыскурсу. Выкладчыкамі кафедры распрацоўваюцца вучэбна-метадычныя комплексы і дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі. Для кантролю і ўдасканалення моўных навыкаў кафедра праводзіць рэгулярныя ўнутрыўніверсітэцкія мерапрыемствы: фанетычны і граматычны конкурсы, дыктант (MSLU Dictation Contest), а таксама сумесную з Уральскім федэральным універсітэтам алімпіяду «LINGUA ANGLICA».
Кафедра тэорыі і практыкі англійскай мовы
Адказвае за паглыбленае вывучэнне англійскай мовы і фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі ў студэнтаў перакладчыцкіх і міжкультурных спецыяльнасцей. У рамках адукацыйцнага працэсу арганізаваны тэматычныя конкурсы (медыяпраектаў, аратарскага майстэрства, эсэ). Кафедра курыруе выкладанне венгерскай мовы, якое ажыццяўляецца ў рамках пагаднення з МЗС Венгрыі, і праводзіць «Дні венгерскай мовы і культуры». Падтрымлівае навукова-метадычныя сувязі з УВА Казахстана, Расіі і Арменіі.
Кафедра славянскіх моў
Ажыццяўляе выкладанне рускай мовы як замежнай для беларускіх студэнтаў (спецыялізацыя «Руская мова як замежная») і забяспечвае моўную падрыхтоўку замежных студэнтаў, для якіх руская мова з'яўляецца першай замежнай. Дысцыплінарны цыкл уключае практычную фанетыку, функцыянальную граматыку, сінтаксіс, стылістыку і методыку выкладання РКЗ. Кафедра рэалізуе супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі-партнёрамі ў Кітаі, Арменіі, Узбекістане і Інданезіі на аснове дзеючых пагадненняў.
Кафедра ўсходніх моў
Забяспечвае выкладанне ўсходніх моў (арабскай, карэйскай, турэцкай, японскай) у якасці першай і другой замежнай на некалькіх факультэтах універсітэта. Навучанне вядзецца ў рамках спецыяльнасцей, звязаных з перакладам і міжкультурнай камунікацыяй. За кафедрай замацавана больш за 80 вучэбных дысцыплін, што фарміруе значны аб'ём вучэбна-метадычнай працы па дадзеных моўных напрамках.

