Майстэрня пісьменніка
9 чэрвеня адбылася сустрэча студэнтаў розных факультэтаў з намеснікам Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэдактарам аддзела паэзіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», сучасным беларускім паэтам Рагнедам Малахоўскім. Мерапрыемства арганізавала кафедра беларускай філалогіі і замежнай літаратуры БДУЗМ. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала знаёмства з аўтарам і паглыбленне прафесійных ведаў будучых лінгвістаў і перакладчыкаў. Рагнед Малахоўскі распавёў пра дзейнасць Саюза пісьменнікаў Беларусі, свой творчы шлях у паэзіі і вопыт працы ў рэдакцыі «ЛіМ». Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі пытанні перакладу: важнасць паэтычнага майстэрства перакладчыка, сітуацыя на рынку і як змяняюцца патрабаванні да перакладных твораў сёння.
Студэнты мелі магчымасць даведацца пра сучасныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу ў Беларусі, а таксама атрымаць парады па развіцці ўласнай паэтычнай творчасці. У канцы сустрэчы госць прачытаў вершы, напісаныя ім у розныя гады, і падарыў свой зборнік «Шлях слязы» з аўтографам аўтару найлепшага пытання.
Последние новости
У БДУЗМ прайшла сустрэча з беларускім паэтам Рагнедам Малахоўскім.
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг МДЛУ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі МДЛУ.
Мой універсітэт

