Новае сузор'е прафесіяналаў
25 чэрвеня ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў аб вышэйшай адукацыі студэнтам 5-га курса факультэта кітайскай мовы і культуры.
З віншавальным словам выступіла рэктар БДУЗМ Наталля Яўгеньеўна Лапцева. Наталля Яўгеньеўна ўручыла дыпломы аб вышэйшай адукацыі з адзнакай дваццаці аднаму студэнту і Ганаровыя граматы ўніверсітэта за высокія дасягненні ў вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці ва ўніверсітэце, за актыўную жыццёвую пазіцыю і ўклад ва ўмацаванне іміджу БДУЗМ у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі лепшым выпускнікам факультэта.
З віншавальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце Вольга Уладзіміраўна Лушчынская і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вольга Мікалаеўна Салдатава, якія ўзнагародзілі студэнтаў Граматамі ўніверсітэта за высокія дасягненні ў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, навуковую дзейнасць, а таксама за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта і ўклад ва ўмацаванне іміджу БДУЗМ у Рэспубліцы Беларусь.
Дэкан факультэта кітайскай мовы і культуры Сяргей Яўгенавіч Алейнік звярнуўся да выпускнікоў з кранальным пажаданнем у іх дарослае жыццё і ўручыў дваццаці пяці студэнтам Падзякі факультэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці факультэта, высокія дасягненні ў творчай дзейнасці і ўклад ва ўмацаванне іміджу ўніверсітэта і факультэта.
Уручэнне дыпломаў — гэта не проста фармальнае завяршэнне ўнівесітэцкага шляху, а момант пераходу ад тэорыі да практыкі, ад мараў да рэальнасці. Прайшоўшы праз гады напружанай вучобы і творчых пошукаў, выпускнікі даказалі сваю сталасць, а цяпер гатовы з годнасцю прыняць прафесійныя выклікі. Гэты дзень стаў сімвалам пачатку вялікага шляху, на якім атрыманыя ва ўніверсітэце веды стануць трывалым падмуркам для будучых здзяйсненняў і асабістых перамог кожнага выпускніка!
Последние новости
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг БДУЗМ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі БДУЗМ.
Мой універсітэт

