Дэлегацыя ПУУ ў БДУЗМ
З 13 па 16 кастрычніка ў Мінску знаходзілася дэлегацыя Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта на чале з прарэктарам Сунь Літаа. Паўднёва-Усходні ўніверсітэт з'яўляецца партнёрам БДУЗМ па функцыянаванні Інстытута Канфуцыя з 2011г.
14 кастрычніка члены дэлегацыі сталі ўдзельнікамі кластара «Дыялог цывілізацый», які праходзіў на базе нашага ўніверсітэта ў рамках III пасяджэння Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў у Мінску. Прарэктар Сунь Літаа выступіў перад прысутнымі з вітальнай прамовай.
У гэты ж дзень госці з ПУУ наведалі Інстытут Канфуцыя ў БДУЗМ.
16 кастрычніка прайшлі перамовы паміж БДУЗМ і ПУУ. Каманду нашага ўніверсітэта на сустрэчы ўзначальвала прарэктар па вучэбнай рабоце А.С. Ігнатовіч.
Последние новости
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг МДЛУ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі МДЛУ.
Мой універсітэт

