Назад

Паэзія без межаў

Конкурс
15 мая 2026

15 мая адбыўся літаратурны конкурс чытальнікаў сярод кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову ў БДУЗМ у межах праграмы акадэмічнага абмену. Мерапрыемства арганізавала кафедра беларускай філалогіі і замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы.

Тэматыка выступленняў была прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Удзельнікі – студэнты Цяньцзінскага і Цзілінскага ўніверсітэтаў замежных моў – прачыталі вершы, у якіх гучалі шчырае захапленне вобразам беларускай жанчыны, павага да жаночага лёсу і духоўнай сілы маці.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

  • 1 месца – Ян Цюхун (Цзілінскі ўніверсітэт замежных моў);
  • 2 месца – Чжан Чжэньян (Цзілінскі ўніверсітэт замежных моў);
  • 3 месца – Лі Цзяінь (Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў) і Ван Цзінвэнь (Цзілінскі ўніверсітэт замежных моў).

Астатнія студэнты атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 22 мая ў межах канцэрта, прысвечанага Дню факультэта англійскай мовы.

Конкурс яшчэ раз падкрэсліў, што мова і літаратура застаюцца адным з самых надзейных мастоў паміж народамі, а акадэмічны абмен адкрывае новыя гарызонты для міжкультурнага дыялогу і творчай самарэалізацыі студэнцкай моладзі.

Последние новости