Цырымонія ўзнагароджання прэміяй пасла КНР 2025
31 кастрычніка ў нашым універсітэце адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй пасла КНР 2025.
Гасцей цырымоніі віталі Пасол Кітая ў Беларусі Чжан Вэньчуань, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Далжанкоў, рэктар БДУ Наталля Лапцева.
Прэмію пасла атрымалі 38 навучэнцаў, сярод іх - 6 студэнтаў БДУЗМ і 4 навучэнцы з трох класаў пры Інстытуце Канфуцыя ў БДУЗМ.
Дыпломамі і ганаровымі прызамі былі ўзнагароджаны 10 настаўнікаў кітайскай мовы, сярод якіх - педагогі ДУА "Гімназія № 1 імя. Е. Ф. Карскага г. Гродна" Людміла Дыванах і ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Мінска" Дар'я Макаранка.
Партнёры Інстытута Канфуцыя ў БДУЗМ - ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Салігорска" і ДУА "Сярэдняя школа № 25 г. Барысава" былі ўзнагароджаны званнем “узорная ўстанова адукацыі па навучанні кітайскай мове".
У заключэнні цырымоніі рэктар БДУЗМ Наталля Лапцева атрымала ўзнагароду ад пасольства КНР за выдатную арганізацыю цырымоніі ўзнагароджання прэміяй пасла 2025.
Последние новости
Мабільная праграма
Платформа «Мой універсітэт» прызначана для прадастаўлення доступу да паслуг МДЛУ (інфармацыя, навіны, расклад і г. д.), а таксама для атрымання зваротнай сувязі ад адміністрацыі МДЛУ.
Мой універсітэт

