Назад

Наперад да новых вышынь!

23 июня 2026

23 чэрвеня ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў аб вышэйшай адукацыі студэнтам 5-га курса факультэта раманскіх моў.

квиззз (5).jpg

З віншавальным словам да выпускнікоў звярнулася рэктар БДУЗМ Наталля Яўгеньеўна Лапцева. Пяці студэнтам факультэта Наталля Яўгеньеўна ўручыла дыпломы аб вышэйшай адукацыі з адзнакай, шэсць навучэнцаў былі ўдастоены Граматы ўніверсітэта за высокія дасягненні ў вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасці, а таксама за высокія дасягненні ў творчай дзейнасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта і ўклад ва ўмацаванне іміджу БДУЗМ.


Дэкан факультэта Алена Анатольеўна Кучугурная ў сваёй прамове падвяла вынікі пяці плённых гадоў вучобы і ўручыла Падзякі факультэта за высокія дасягненні ў творчай дзейнасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ўклад ва ўмацаванне іміджу факультэта — чатыром студэнтам.

Цырымонія ўручэння дыпломаў аб вышэйшай адукацыі стала доўгачаканым вынікам мэтанакіраванасці, таленту і акадэмічных дасягненняў студэнтаў. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў цвёрда ўпэўнены, што веды і каштоўнасці, закладзеныя ў сценах Іняза, стануць надзейным падмуркам для будучых здзяйсненняў выпускнікоў. Жадаем вам упэўненасці ў заўтрашнім дні, прафесійнага прызнання і бязмежнага шчасця на новым жыццёвым шляху!

Последние новости