Парадак разгляду зваротаў грамадзян

у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у БДУЗМ


У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў» (далей – універсітэт) разглядаюцца пісьмовыя, вусныя і электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты).

Усе звароты, якія паступілі ва ўніверсітэт, у тым ліку і прынятыя на асабістым прыёме, рэгіструюцца ў дзень іх паступлення ва ўсталяваным парадку.

Зарэгістраваныя звароты перадаюцца на разгляд рэктару. Пасля іх разгляду рэктарам звароты перадаюцца на выкананне ў структурныя падраздзяленні ўніверсітэта, адказныя за іх разгляд.

Звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы ім накіраваны ў пісьмовай, электроннай форме.

Адказы на звароты даюцца ў тэрміны, усталяваныя артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Тэрміны разгляду зваротаў вылічваюцца з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі ва ўніверсітэце.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаныя не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўсталяваны заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці. 

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не змяшчаюць назвы і (або) адраса арганізацыі або пасады і (або) прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў грамадзяніна, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не выкладзена сутнасць звароту;
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду;
  • змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.