Факультэт нямецкай мовы
Факультэт нямецкай мовы з'яўляецца адным з найстарэйшых у Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў і існуе з дня заснавання ўніверсітэта – з 1 кастрычніка 1948 г.
- У цяперашні час на факультэце навучаюцца каля 600 студэнтаў па 2 спецыяльнасцях бакалаўрыяту і 1 спецыяльнасці магістратуры:
- «Сучасныя замежныя мовы» (нямецкая мова і англійская мова), кваліфікацыя: Лінгвіст. Выкладчык нямецкай і англійскай моў. Тэрмін навучання складае 4 гады, форма навучання – дзённая.
- «Лічбавая лінгвістыка» (нямецкая мова), кваліфікацыя: Лінгвіст. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях. Тэрмін навучання складае 4 гады, форма навучання – дзённая.
- Паглыбленая вышэйшая адукацыя па магістарскай праграме «Лінгвадыдактыка» прапануецца як для беларускіх, так і замежных студэнтаў. Па заканчэнні навучання прысвойваецца вучоная ступень «Магістр». Тэрмін навучання складае 1 год, форма навучання – дзённая.
Дэкан факультэта нямецкай мовы: Шаўцова Валянціна Анатальеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
- Рабочы тэлефон: +375 17 289 45 79
- Адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21, корпус А, аўд. 400, 401
- Час работы: 9.00 – 18.00
- E-mail: dekande@bsufl.by

