Перакладчыцкі факультэт
Факультэт быў створаны ў 1969 годзе. За час свайго існавання факультэт падрыхтаваў звыш за 5000 высокакваліфікаваных перакладчыкаў. Выпускнікі факультэта працуюць больш чым у 40 краінах свету: у міжнародных арганізацыях – ААН, UNESCO, МАГАТЭ, Сусветным банку, у аўтарытэтных гандлёва-эканамічных фірмах і аб'яднаннях, у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве ўнутраных спраў, пасольствах і прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь за мяжой. Сярод выпускнікоў факультэта – надзвычайныя паслы ў шэрагу вядучых краін свету. Сёння на факультэце навучаецца больш за 1300 студэнтаў, з якіх больш за 150 з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін.

